У фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» прынялі ўдзел 18 юных артыстаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Галоўнай мэтай мерапрыемства застаецца развіццё культуры чытання сярод дзяцей і моладзі, выхаванне на высокіх маральных прынцыпах, павазе да айчыннай літаратуры і захаванні духоўнай спадчыны краіны.
Асаблівасць гэтага года - прысвячэнне конкурсу 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія ўдзельнікі выбралі для сваіх выступленняў творы аб вайне, гераізме, любові да Радзімы і памяці аб подзвігах продкаў. Гэтыя чытанні сталі асабліва эмацыйнымі і кранальнымі, нагадваючы аб важнасці захоўваць гістарычную памяць праз слова.
Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з канкурсантаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы.
Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай версіі, якую можна будзе пабачыць 7 верасня на тэлеканале СТВ, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Источник: МИНИНФОРМ



