Два літаратурныя творы «Жураўліны крык» Васіля Быкава і «А зори здесь тихие…» Барыса Васільева, імаверна, многім запомніліся са школьнай праграмы. У іх ёсць пэўныя падабенствы і адрозненні: пяць герояў, усе розныя, са сваёй унікальнай жыццёвай гісторыяй, са сваімі праблемамі, недахопамі і вартасцямі, плюсамі і мінусамі. Мне было надзвычай цікава пераглядзець дзве аповесці і нават… паспрабаваць стварыць пары з герояў. Аднак пра ўсё па парадку.

    З ўсіх персанажаў аповесці «Жураліўны крык» мне больш за ўсё блізкі Віцька Свіст з-за пачуцця гумару і аптымізму. На вайне вельмі цяжка іх захоўваць, але ў некаторых момантах неабходна, бо менавіта надзея памірае апошняй. У пачатку я адчувала недавер да гэтага героя праз пэўныя факты з яго біяграфіі: ён сядзеў у астрогу, ды і аўтар прадставіў яго як «жулікаватага з выгляду» хлопца. З цягам часу Свіст прызнаў свае памылкі: «Дурны я чалавек… вось. Шалёны, безгаловы… Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта…», «Чорт з ім: заслужыў — атрымаў па справядлівасці». Яго баявы, смелы характар нагадаў мне Яўгенію Камялькову з аповесці   Барыса Васільева. Дзяўчына «была чрезвычайно общительной и озорной». Дарэчы, Віцьку і Яўгенію можна назваць патрыётамі і проста бясстрашнымі. Свіст ненавідзеў ворагаў: «ах вы, сабакі! Я ж вам зараз уляплю!», «давай кашаварыць на згубу фашызму». Гераічнай была і Камялькова:  «… ничего не боялась. Скакала на лошадях, стреляла в тире, сидела с отцом в засаде на кабанов, гоняла на отцовском мотоцикле по военному городку». Таму мне здаецца, што гэтыя героі ідэальна падыходзяць адзно адному.

 Наша наступная пара — Васіль Глечык і Ліза Брычкіна. Яны досыць спакойныя, разважлівыя. Ён «нясмелы і маўклівы хлопец, уважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго». На абаіх персанажаў значна паўплываў бацька. Так жыццё Васіля раздзялілася на «да» і «пасля», калі ў хлопца бацьку забіла ўдарам току: «ён зазнаў пачатак вялікага гора», «маці счарнела ад пакут і слёз». Бацька стаў галоўным чалавекам у жыцці Лізы праз тое, што маці  была ляжачай хворай, а з аднагодкамі дзяўчына не камунікавала: «…начала дичиться, отмалчиваться, обходить сторонкой весёлые компании, а потом и вовсе перестала ходить в клуб». Ліза і Васіль рана пасталелі праз страты і жыццёвыя выпрабаванні, нездарма ў дачыненні да Брычкінай аўтар часта выкарыстоўвае прыметнік «талковая», а Глечыка апісвае як чалавека чулага і душэўнага.  Героі мудрыя і дасведчаныя, на мой погляд, змаглі б дарыць адзін аднаму падтрымку і натхненне.

Я думаю, што парай маглі б стаць Алік Аўсееў і Соня Гурвіч. Яны абое досыць разумныя, выхаваныя, памяркоўныя. Іх можна аднесці да людзей «адукацыі»: Соня пасля 10 класа паехала ў Маскву і паступіла ва ўніверсітэт, а Алік падаўся ў ваеннае вучылішча. Іх таксама аб’ядноўвае любоў да творчасці: хлопец спрабаваў сябе ў музыцы і жывапісе, цытаваў Шэкспіра, а дзяўчына любіла вершы. З іншага боку, ёсць дэталь, якая адрознівае герояў адзін ад аднаго. Соня была гатовая прыняць на сябе ўдар, не шукала лёгкіх шляхоў, у той час як «легкадумны Алік»  лічыў, што «ўсё тое, што даецца вялізным намаганнем, праз цяжкасці, тое перастае несці асалоду, радасць таго засмучаецца цяжарам дасягнення». Соня даволі ранімая, усё прымае блізка да сэрца: «обиделась — аж вспыхнула вся, как заря майская». На Аўсеева таксама ўплывала меркаванне іншых людзей, ён, бясспрэчна, хацеў прызнання і пахвалы. Аб’ядноўвае герояў тое, што яны абое звыклі разважаць, думаць і рэвізаваць.

Працяг чытайце ў №5 за 2023 год.

Паліна Дваранская

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры