Запрашаем на прэзентацыю альбома «Напалеон Орда» выдавецтва «Беларусь»

20 красавіка 2021 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя альбома «Напалеон Орда» (2020).

368ef52e32787e518e1e205b38684c4c
Напалеон Орда (1807–1883) — знакаміты мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з самых вядомых майстраў архітэктурнага пейзажу: сярод яго акварэляў і графічных прац больш за 200 адлюстроўваюць беларускія мясціны. Буйнейшая айчынная калекцыя літаграфій, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, стала асновай для шэрагу запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака.Альбом «Напалеон Орда» – вынік супрацы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецтва «Беларусь». У выданні 2020 года ўпершыню сабраны і прадстаўлены 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак ХІХ ст. 

У праграме мерапрыемства:
сустрэча з удзельнікамі выдавецкага праекта і экспертамі;
выступленне аўтара ўступнага артыкула і складальніка выдання – намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы;
выстаўка-прагляд выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстру архітэктурнага пейзажу. Дапаўняюць выстаўку арыгінальныя лінагравюры мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
знаемства з унікальным альбомам. Выдавецкая навінка адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам «Малы залаты фаліянт» у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» LX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».  Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах НББ.