Ён майстэрскі расфарбоўвае насы чырвоным колерам ды кусае за шчокі.
Сам маразоў не баіцца: ходзіць па снезе басанож і без шапкі, але ў
ваўняным кажуху. Як стукне сваёй жалезнай булавой — аж лёд
трашчыць. І адзіны яго подых уздымае завіруху і мяцеліцу.
позірк у імгненне замарозіць вас ці зваліць на галаву ледзяшы. Лічыцца,
што менавіта грукат ад удараў яго жалезнай булавы скоўвае льдамі азёры,
рэкі і ручаі. Невядома колькі стагоддзяў ён ужо пануе над зімовым лесам і
пакрывае яго снежнай коўдрай, але дакладна з вельмі даўніх часоў.
даўняга слова «зюзець» — гэта значыць мёрзнуць ці замярзаць. Па-
другой — «зюзей» называюць людзей, якія шмат п’юць, бо звычайна ў іх
чырвоныя насы ды шчокі, як у самога Зюзі. Бо п’яны чалавек чымсьці
падобны на моцна замерзлага. І нават зараз у народзе ў такім выпадку
кажуць «назюзюкаўся» ці «зюзюкнуў».
Зараз Зюзя ўладарыць над лясамі Паазер’я, але кажуць, што прыйшоў
аж з самога Палесся. Магчыма таму ён не звык да цёплай вопраткі і ўсё
адно ходзіць басанож. Зюзя не любіць тых, хто дрэнна адгукаецца пра
надвор’е і маразы, бо лічыць чалавека няўдзячным за тую зімовую
прыгажосць, якую дорыць нам толькі адзін раз у год. Тады ён можа не
проста замарозіць небараку, але і пакінуць яго блукаць у зімовым лесе.
незадаволены. Тады ён моцна тупае і з грукатам скідае снег з дахаў хат. І
звычайна любіць рабіць гэта ноччу, каб мацней спужаць.
Каб Зюзя моцна не злаваў ды мароз не быў лютым і не пашкодзіў
азімыя, на Каляды яму патрэбна заварыць куццю і першую лыжку кінуць
за вакно ці паставіць на асобны стол. Абавязкова трэба крыкнуць за вакно
«Зюзя, хадзі куццю есці!». Тады можна пачуць ціхія крокі на вуліцы –
гэта Зюзя ідзе пачаставацца.
На Палессі Зюзю ўяўлялі як лысага барадатага дзеда. І сярод зімовых
звычаяў ёсць адзін вельмі цікавы: каб зіма была снежная, трэба злавіць
усіх лысых мужчын і закрыць у адзіным пакоі. Звязана гэта з Зюзем ці не
дакладна казаць нельга, але нешта цікавае ў гэтай традыцыі дакладна
хаваецца.
Лічыцца, што за зіму Зюзя змяняе свой характарам. Калі ў снежні ён
больш літасцівы і першыя маразы не такія моцныя, то ў лютым і характар
яго станавіўся жорсткі, і надвор’е халаднее.
лёд на катку дужы стаў і горкі снежныя вышэй навалілі. З гэтым ён рады
дапамагчы!
І памятайце, што Зюзя не беларускі дзед Мароз, а індывідуальны
герой нашага фальклору, які мае свае асаблівасці і ўласцівыя толькі яму
якасці. Гэта вобраз, які нарадзіўся з непаўторнай беларускай мовы і стаў
яркім сімвалам беларускай зімовай казкі. Мы з вамі ўжо не раз
пераканаліся, што беларускія гаворкі спарадзілі мноства фальклорных
вобразаў і сапраўды абагацілі нашу культуру. Гэта пацвярджае
разнастайнасць і ўнікальнасць светаўспрымання і традыцыйнага ўкладу
жыцця беларусаў ва ўсе часы.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА