SMM-майстэрства: як ператварыць падабайкі ў кар'еру

Людзі, якія пастаянна сочаць за трэндамі, ствараюць кантэнт і кіруюць сацыяльнымі сеткамі, ператвараючы звычайныя пасты ў маркетынгавую стратэгію, — SMM-спецыялісты. Яны не проста публікуюць прыгожыя фота ў профілі Instagram, а пракладваюць «масты» паміж брэндам і аўдыторыяй. Але дзе ж атрымаць патрэбныя веды і набыць першы досвед у прафесіі?

   Праца спецыялістаў гэтай сферы значна шырэйшая за стварэнне публікацый у сацсетках. Таму аматараў бяздумна посціць коцікаў хутка вымывае з прафесіі. А ў задачы прафесіяналаў звычайна ўваходзяць распрацоўка і рэалізацыя SMM-стратэгіі (пакрокавага плана прасоўвання ў сацсетках), падрыхтоўка і публікацыя кантэнту і спецыяльных прапаноў (акцый, конкурсаў і іншых актыўнасцяў). Таксама яны наладжваюць рэкламу, накіраваную на кліентаў, аналізуюць статыстыку прыцягнутай аўдыторыі і кіруюць бюджэтам, што выдзяляецца на развіццё брэнда. Так даследчаныя SMM-шчыкi фарміруюць станоўчы імідж кампаніі.

   Тэмпы пабудовы кар'еры тут вельмі высокія. Таму нядзіўна, калі пачаткоўцы хутка вывучаюць спецыфіку працы і ўжо неўзабаве знаходзяць буйныя праекты. Прычым сёння SMM-шчыкi могуць уладкавацца не толькі ў кампанію або агенцтва, але і перайсці на фрыланс. Гэты аддалены вiд працы асабліва падыдзе тым, хто не хоча марнаваць час на дарогу ў офіс.

   Якой ж базай трэба валодаць для пачатку кар'еры ў SMM?

  • Перамовы: трэба мець зносіны як з заказчыкам, так і з самой аўдыторыяй. Бо адказы на каментарыi і асабістыя паведамленні – таксама абавязак спецыяліста;
  • Дызайн і нагледжанасць: высока цэняцца людзі, якія змогуць добра аформіць пасты і сацсеткі візуальна;
  • Рэдактура: стварэнне тэкстаў, якія прыцягваюць кліентаў і прыносяць продаж, а не галаўны боль;
  • Маркетынг: веданне асноў прасоўвання і ўменне аналізаваць эфектыўнасць рэкламы;
  • Таргет: налада рэкламы ўнутры сацсеткi і кіраванне бюджэтам на развіццё брэнда.

   У першую чаргу, каб стаць на крок бліжэй да прафесіі, варта паэксперыментаваць са сваімі сацыяльнымі сеткамі і вывучыць іх налады. А прыведзеныя вышэй базавыя навыкі можна напрацаваць самастойна. Аднак ёсць і больш лёгкі шлях — спецыялізаваныя курсы. І вось некалькі рэкамендацый як выбраць якаснае навучанне:

  • Працягласць курса: падазрэнне выклікаюць студыі, якія абяцаюць літаральна за пару тыдняў зрабіць з пачаткоўца прафесіянала. Аптымальным варыянтам лічыцца навучанне ад 3 да 6 месяцаў;
  • Стварэнне партфоліа: без яго практычна нерэальна знайсці кліентаў, а пасля праходжання курса таксама ёсць магчымасць стажыроўкі ў якой-небудзь кампаніі;
  • Пастаяннае самаадукацыя: веды ў digital сферы састарваюцца за лічаныя месяцы, таму важна пастаянна знаходзіцца ў патоку трэндаў. Для гэтага чытайце блогі прафесіяналаў і праходзьце вэбiнары.

 А сваім досведам у сферы SMM падзеліцца спецыяліст па маркетынгу і таргету Андрэй Баран:

 – Першым праектам стала дэтэйлiнг-студыя майго брата. Мінулы SMM-шчык не спраўляўся з прасоўваннем яго акаўнта ў сацыяльных сетках, а я раней праходзіў   курс па маркетынгу і таргету ў IT-акадэміі, таму змог удала наладзіць рэкламу, пісаць пасты і візуальна напоўніць профіль. Тут хачу заўважыць, што праходжанне   навучання сапраўды з'яўляецца каштоўнай базай для далейшай працы.

 Пры гэтым варта разумець, што трэнды пастаянна змяняюць адзін аднаго, важна абнаўляць свае веды з дапамогай розных інтэнсіваў і семінараў. І падобная   творчая праца, адпаведна, патрабуе крэатыўнасці ад спецыяліста.

 Прычым многія пачаткоўцы заганяюць сябе ў рамкі і папросту баяцца «пачаць», робячы пры гэтым вялікую памылку. У гэтым выпадку хачу параіць не апускаць   рукі, нават калі першыя заказчыкі акажуцца не зусім задаволенымi праведзенай працай. Асабліва не варта баяцца развітвацца з такімі кліентамі пры пробных   бясплатных праектах. Адважвайцеся і пастаянна развівайцеся!

   Ад сябе таксама хочам дадаць, што пачатковым спецыялістам варта сачыць за рынкам, каб разумець на якія сацыяльныя сеткі попыт будзе стабільным. Не варта   баяцца і адаптаваць чыйсьці кантэнт для свайго праекта. Убачылі цікавы рэкламны пост? Захавайце і падумайце, як гэта можна ўжыць у сваім выпадку. А паколькі   SMM — кірунак, якi расце і развіваецца, — спецыялістам, што выбіраюць гэтую сферу, трэба быць гнуткімі і дапытлівымі.

Кацярына КОРАНЬ,

факультэт журналiстыкi БДУ

 Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА