Рубрыка: Мястэчка
Звычайна мае артыкулы пра вандроўкі ў межах Беларусі, але ж душа падарожніка заўжды імкнецца да адкрыцця новых даляглядаў. Я разважаў наконт двух пытанняў: як пераночыць у любым горадзе свету, калі няма грошай на прытулак, і ці магчыма пасябраваць з людзьмі іншай культуры, застаючыся дома.
Любыя прыгоды, у якіх мы сустракаем незнаёмцаў, бачым іншыя пейзажы, стасуемся на замежнай мове ці нават харчуемся нязвыклымі стравамі прымушаюць наш мозг працаваць. Ствараюцца новыя нейронныя сувязі. Напрыклад, арыентацыя ў чужым горадзе развівае гіпакамп, аддзел, які адказвае за памяць.
Мінулай вясной выдаліся вольныя выхадныя, таму я набыў квіток да паўночнай сталіцы Расіі, і паехаў ствараць новыя нейроны ў Санкт-Пецербуг. У мяне не было плану, толькі мэта — «даехаць». Выезд быў запланаваны на пятніцу, а вяртанне на нядзелю. Аднак я запамятаваў забраніраваць месца начоўкі! З пустой галавой пакутуюць ногі, таму па прыездзе першай задачай стаў пошук жылля.
Толькі дзе ж яго адшукаць у незнаёмым горадзе, дзе няма аніводнага сябра? Я патэліў знаёмаму ў Мінск са сціслай мальбою: «Як мне выжыць?» Спачатку слухаў жарты наконт маёй няпамятлівасці, а пасля дзіўны адказ: «Каўчсёрфінг!» Прагучала нібы імя прывіду роду Яноўскіх. Аднак я не з пужлівых, і, як той Беларэцкі, пачаў разбірацца.
«Прыйшла думка: прыйдзецца спаць на Віцебскім вакзале»
Напрыканцы мінулага стагоддзя 21-гадовы Кэйсі Фэнтан вырашыў павандраваць і паляцеў з Бостана ў Ісландыю. Ягоны бюджэт быў, як кажуць, ні хаты ні лапаты, таму пытанне з жыллём Кэйсі вырашыў па-творчаму. Ён адаслаў паўтары тысячы лістоў студэнтам Ісландскага ўніверсітэта з невялікім аповедам пра свой шлях і просьбай «упіса́ць» яго да сябе. Фэнтан атрымаў дзясяткі запрашэнняў, выдатна бавіў час і настолькі ўразіўся мясцовай ветлівасцю, што вырашыў падараваць кожнаму чалавеку такі ж незабыўны досвед. Менавіта з гэтай мілай гісторыі пачалася храналогія праекта Couchsurfing — найбуйнейшай сеткі гасціннасці ў свеце.
Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка»
Міхась МУРЗА
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



