«Я імкнуся да гістарычнасці, а не да "вінтажнай стылізацыі"» —  інтэрв’ю з беларускамоўнай вінтажнай блогеркай Пані Янінай

Ад рэдакцыі: Прывітанне, падбярозавічкі! Даўно ў нас не было рубрыкі «Блогасфера», праўда? Наш юны карэспандэнт Пётр Брывач сустрэўся з Тыкток-блогеркай @panijaninaa, якая мае 8 тысяч падпісчыкаў у сваім блогу. Дзяўчына не толькі здымае атмасферныя відэа. Яна цудоўна малюе, захапляецца вінтажным адзеннем, літаратурай ды яшчэ і паспявае вучыцца ў ліцэі! Захапляльна? Давайце пазнаёмімся з ёй бліжэй.

Дзе ты нарадзілася? Твая сям’я беларускамоўная, як і ты? Ці не цяжка табе жыць у далечыні ад дому?

Я нарадзілася ў Оршы, на радзіме Караткевіча. Бязмежна люблю гэты горад, хоць цяпер праз вучобу не так часта атрымліваецца ездзіць туды. Здаецца, звычайнае месца, але любае сэрцу. Калі ў каго-небудзь з чытачоў будзе магчымасць там пабываць — вельмі раю наведаць нашыя пякарні! Сям’я ў мяне не беларускамоўная. Хоць і пакрысе пачынаюць ужываць беларускія словы пад маім уплывам.

Як не дзіўна, але ў Оршы ў мяне якраз няма сяброў, у адрозненне ад Мінску. Тут я ніколі не адчуваю сябе адзінокай, бо ведаю, што заўсёды будуць людзі побач. Мінск добры горад, але ж занадта хуткі, не кожнаму спадабаецца. Я нядоўга звыкалася, адаптавалася амаль што адразу.

Яніна стала размаўляць па-беларуску вясной 2022 года, калі пачала весці Tik-Tok. Гэта быў некалькігадовы шлях асэнсавання таго, наколькі родная мова важная для яе.

Ты навучэнка ліцэя БДУ. Распавядзі, калі ласка, пра вучобу і атмасферу.

Гэта мой другі дом. Мне вельмі цяжка ўсвядоміць тое, што ў гэтым годзе я пакіну ліцэй і буду паступаць. Ён мае проста неверагодную сілу аб’ядноўваць  людзей і пакаленні сваёй асаблівай атмасферай, і гэта сапраўды таго варта.

Але рыхтавацца да паступлення туды я пачала толькі ў кастрычніку. У жніўні перад дзявятым класам мне напісала працаўніца ліцэя і сказала, што мая творчасць вельмі цікавая і што такія людзі, як я, патрэбны гэтаму месцу.

Куды плануеш паступаць пасля?

У БДУ на факультэт сацыякультурных камунікацый, на спецыяльнасць «сацыякультурны мэнэджмэнт і камунікацыі». Мне падабаецца, што гэта даволі ўніверсальная спецыяльнасць, бо мне не хочацца паглыбляцца толькі ў нейкую адну сферу. Шчыра кажучы, часам думаю і пра гістарычны факультэт з прычыны спецыфікі майго кантэнту і таго, што мяне агулам цікавіць.

У ліцэі БДУ вялікая колькасць беларускамоўных вучняў, але для блогеркі гэта здаецца зусім звычайнай справай. Гэта своеасаблівае месца са сваімі традыцыямі. Але каб больш размаўляць па-беларуску ў звычайным жыцці, неабавязкова вучыцца ў ліцэі. Трэба шукаць, спажываць і ствараць кантэнт на беларускай мове.

У беларускамоўным Тыктоку вельмі шмат відэа пра гісторыю Беларусі, беларускую мову, «зуброў, буслоў, Янку Коласа». Да самой наяўнасці гэтага кантэнту ў мяне няма ніякіх прэтэнзій, гэта важна і крута, што людзі ўвогуле робяць штосьці беларускамоўнае. Але мне вельмі шкада, што ў нас не ствараецца альтэрнатыўны кантэнт на абсалютна побытавыя тэмы: аб праблемах моладзі, пра псіхалогію, б’юці і модную індустрыю. Гэта ўсё таксама цікавіць людзей.

Пра папулярнасць у беларускамоўным Тыктоку

Не лічу сябе папулярнай у Тыктоку. Напэўна, я схільная абясцэньваць свае дасягненні, але тое, што мяне пазнаюць на вуліцах, падыходзяць, просяць сфатаграфавацца, пра штосьці кажа. Калі такое адбываецца, радуюся як упершыню.

Але бывала і такое, што хацелася ўсё гэта кінуць. У любога творчага чалавека на шляху паўстаюць падобныя думкі. Трэба проста перацярпець. Як кажуць, «Пасля зацяжной зімы заўсёды наступае доўгачаканая вясна». Калі вы сутыкнуліся з нечым падобным, раю проста абстрагавацца і заняцца іншымі справамі. Нечакана з’явяцца сілы рабіць нейкі кантэнт і рухацца наперад.

Ты адзіная беларускамоўная блогерка, якая захапляецца вінтажным адзеннем. Адкуль такая любоў да гэтай справы?

Гэта ўсё ад

«Я імкнуся да гістарычнасці, а не да "вінтажнай стылізацыі"»   інтэрв’ю з беларускамоўнай вінтажнай блогеркай Пані Янінай

Гэта ўсё ад...

Працяг чытайце на старонках часопіса "Бярозка" №6

Пётр БРЫВАЧ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА