Рубрыка: Кей-поп
Спадчыннікі Дракулы, Эдварда Калена і братоў Сальваторэ ўжо амаль пяць гадоў скараюць сусветную сцэну. Знаёмцеся: айдалы-вампіры, ENHYPEN!
Into the I-LAND
У чэрвені 2020 года на канале Mnet пачалася трансляцыя шоу на выжыванне I-LAND, дзе трэйні Belift Lab (адна з кампаній HYBE) змагаліся за права дэбютаваць. У выніку ў склад новай мужчынскай групы ўвайшлі сем таленавітых хлопцаў: Чанвон, Хісын, Джэй, Джэйк, Санхун, Сану і Ні-Кі.
У фінальным эпізодзе шоу гурт атрымаў назву — ENHYPEN. Значэнне патлумачылі наступным чынам: «Нібы злучок (па-англійску «hyphen») , які спалучае розныя словы, ствараючы новыя, удзельнікі ENHYPEN аб’яднаюцца, каб разам расці, а таксама згуртоўваць розных людзей праз музыку».
ENHYPEN дэбютавалі 30 лістапада 2020 года з песняю «Given-Taken», чым адразу прыцягнулі да сябе ўвагу як у Карэі, так і за яе межамі. Тады яны паказалі найлепшы вынік па продажах сярод гуртоў-навакоў 2020 года і атрымалі некалькі ўзнагарод «Навак года» на розных прэміях. Гурт па праве лічыцца адным з кіроўных гуртоў чацвёртага пакалення.
Вампірская прырода
Яшчэ ў прэдэбютным відэа быў прадстаўлены будучы канцэпт, які спадабаўся публіцы і стаў адметнай рысай гурта, — вампіры. ENHYPEN сталі адным з гуртоў з уласным сусветам і гісторыяй, якія развіваюцца і раскрываюцца фанатам праз кліпы, музыку і нават іх уласны вэбтун (заўв. аўтара: лічбавы комікс) «DARK MOON: THE BLOOD ALTAR» («Цёмны месяц: крывавы алтар»).
Вампірская тэматыка папулярная на працягу стагоддзяў, і не толькі праз прывабнасць і загадкавасць гэтых істот. Вампіры моцныя і амаль непаражальныя, жывуць па ўласных правілах, адрозных ад правіл звычайных людзей, што робіць іх адначасова вольнымі і ў нейкай ступені ізаляванымі з-за аблічча «монстраў». Адбываецца ўнутранае дужанне, пошук сябе і ў той жа час змаганне з грамадствам за права быць сабой. Усё гэта сімвалічна лягло ў аснову творчасці ENHYPEN.

Літаратурныя героі
У студзені 2022 года пачаў выходзіць арыгінальны вэбтун «DARK MOON: THE BLOOD ALTAR», персанажы і сюжэт якога заснаваны на ENHYPEN і іх кліпах, пачынаючы з «Drunk-Dazed». У маі 2024 года ENHYPEN нават выпусцілі спецыяльны альбом «Memorabilia», прысвечаны вэбтуну. Галоўныя героі вэбтуна — дзяўчына Суха і сем вампіраў, кожны са сваёй звышздольнасцю, прататыпы ўдзельнікаў гурта: Хелі (Хісын), Салон (Санхун), Джака (Чанвон), Джан (Джэй), Сіон (Сону), Джыно (Джэйк) і Ноа (Ні-кі). Па сюжэце хлопцы таксама сутыкаюцца з пярэваратнямі, прататыпамі якіх стаў іншы гурт HYBE — &team.
На дадзены момант «DARK MOON» з’яўляецца самым паспяховым вэбтунам, выпушчаным кампаніяй HYBE, які прыцягнуў увагу не толькі прыхільнікаў гурта, але і многіх іншых людзей. У верасні мінулага гады было нават заяўлена, што гісторыю пра семярых вампіраў неўзабаве чакае анімэ-адаптацыя!
Поспех на Coachella
Асаблівай падзеяй у кар’еры гурта стала выступленне на легендарным амерыканскім фестывалі Coachella у красавіку гэтага года. Яны сталі першым мужчынскім кей-поп гуртом, запрошаным на гэтае мерапрыемства. Магутны жывы вакал, складаная ўражальная харэаграфія і энергія ўдзельнікаў прыцягнулі ўвагу многіх гледачоў, у тым ліку тых, хто далёкі ад кей-поп музыкі, а таксама заслужылі пахвалу ад крытыкаў.
Bad Desire
За амаль пяць гадоў сваёй кар’еры ENHYPEN парадавалі фанатаў вялікай колькасцю
Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №6
Ірына ТАРЭЛКІНА
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



