Анонс часопіса «Бярозка» №8

🍂Вітанкі, сябры! Верасень ужо расквеціў лістоту першымі фарбамі восені — надышоў час для ўтульнага чытання. І ў нас ёсць для вас выдатная кампанія — свежы, восьмы нумар «Бярозкі»! Мы падрыхтавалі старонкі, напоўненыя класікай, сучаснасцю, карыснымі парадамі і кранальнымі гісторыямі.

У выпуску №8 вас чакае:

🎨 PROпрафесію: Пазнаёмімся са светам моды. Разам са стылістам Марынай Вернігоравай разбяромся, як знайсці прыдатныя вобразы і сабраць непаўторны гардэроб.

❤️ Даследаванне: Паглыбімся ў паэзію Максіма Танка. Прааналізуем асэнсаванне мастацкай эстэтыкі і матывы кахання ў творчасці класіка.

🎭 Пра тэатр: Лайфхакі для тэатралаў. Распавядзём, як трапіць на любы спектакль, нават калі ў вашым горадзе няма тэатра.

🐉 Level 80: Сціслы экскурс у гісторыю легендарнай гульні Dungeons & Dragons. Ад вытокаў да нашых дзён.

🍵 Дайджэст: Кубак часу. Даведаемся, як гарбата аб'ядноўвае цэлыя эпохі і якія чайныя традыцыі існуюць у розных народаў.

⁉️ Школа журналістыкі: Філалагічныя разважанні на тэму «Ці патрэбны сёння знакі прыпынку?»

📖 Асоба: «Не тры радкі... пра Элізу Ажэшку». Пазнаем для сябе глыбей асобу і творчасць выбітнай пісьменніцы.

🐾 Літаратурныя старонкі: Хатнія нататкі пад пяшчотнае варкатанне ў апавяданні «аМУРРлікі».

✨ І яшчэ шмат цікавага на старонках нашага часопіса!

❤️ Спяшайцеся набыць і прыемнага вам чытання!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА