Увага! Новы праект

«Бярозка» разам з Веранікай Сярдзюк запускае новы праект «Сямейныя каштоўнасці».

Паважаныя чытачы, калі ласка, абярыце тэмы, якія вас найбольш цікавяць. У наступных нумарах запрошаны эксперт — культуролаг, маці пяцярых дзяцей, кіраўнік грамадскай арганізацыі падтрымкі мацярынства «Матуля» — па выніках галасаванкі ўцямна і грунтоўна раскрые найбольш папулярныя тэмы.

  1. Ці трэба шанаваць бацькоў і як гэта рабіць правільна.
  2. Цнота — перажытак мінулага ці стратэгія захавання здароўя?
  3. Калі гулялі вяселлі і якія задачы на іх вырашалі.
  4. Дзяды і Радаўніца — навошта іх ладзяць.
  5. Каму моляцца на Беларусі аб сямейным шчасці, а каму — аб кар’ерным поспеху.
  6. Традыцыя — гэта захаваная памяць пра тое, як выжыць.
  7. Як абіралі жонку і мужа.
  8. Ролі мужчынскія і жаночыя: як іх бачылі продкі і што змянілася.
  9. Сакрэты сямейнага шчасця па-беларуску.
  10. Чаму сем’і былі шматдзетнымі і чаму зараз не так.
  11. Як правільна святкаваць хрэсьбіны.
  12. Традыцыі Вялікадня.
  13. Традыцыі Сёмухі.
  14. Традыцыі Калядаў.

Падпісвайцеся на часопіс і сачыце за праектам у наступных нумарах!