Музыка Антон Смаленскі, нягледзячы на малады ўзрост, паспеў прайсці шлях ад царкоўнага хору да выступлення ў тэлевізійным шоу і сольных канцэртаў-кватэрнікаў у Пецярбургу і Маскве. Які боль хаваецца за знешнім поспехам, як можна «пасварыцца» з уласным талентам і як песні лечаць людзей?
Антон з самага дзяцінства займаўся музыкай: нагрузку браў на сябе вялі́зарную. Кожны дзень пасля школы ён крочыў на заняткі па баяне і фартэпіяна, а потым бег займацца спевамі ў эстрадную студыю. Ужо ва ўзросце дзесяці гадоў хлопец «тануў» у музыцы, быў у пошуку новых ведаў і, як вынік, па нядзелях пачаў наведваць царкоўны хор.
— Самому захацелася спазнаць аспекты духоўных спеваў. Звычайна ты прыходзіш у храм і не задумваешся, як спяваюць на клірасе, а мяне цягнула разабрацца ў гэтым, удасканаліць слых. Я працаваў да поцемкаў, імкнуўся вывучаць музыку як сродак адлюстравання рэчаіснасці.
— Тым не менш, пасля школы Вы паступілі не ў кансерваторыю, а на факультэт журналістыкі. Чаму?
— Кожны чалавек можа перажываць перапады ў адносінах да сваёй справы. Гэта як сябраваць з кімсьці: доўгі час усё добра, а ў адзін момант адбываецца моцная сварка, пачынае здавацца, што чалавек «не твой», і вы разыходзіцеся. Калі ў цябе пераходны ўзрост, ты пратэстуеш супраць усяго. У тым ліку супраць таленту. Паступленне на журфак — унутраны бунт. Можна сказаць, «сварка» са справай, якую я вельмі люблю.
Першыя два курсы Антон нікому не расказваў, што ўмее спяваць ці граць на інструментах. Пры гэтым магчымасці і спакусы былі: розныя конкурсы талентаў штогод праводзіліся яго ўніверсітэтам. І ўсё ж хлопец адмаўляў сабе ва ўдзеле.
— За час навучання я пазнаёміўся з YUKA (дзяўчынай-музыкай з Мінска). На адной з сяброўскіх сустрэч яна спявала, а я пачаў інтуітыўна падпяваць другім голас — атрымаўся файны тандэм. Потым YUKA папрасіла дапамагчы ёй у здымцы аднаго Тыкток-відэа: спець другім голасам паверх асноўнай мелодыі. Так пачалося маё «вяртанне» да музыкі.
Наш герой усё ж такі вырашыў памірыцца з «сябрам», а не разбураць адносіны канчаткова. Але ўзнікае філасофскае пытанне: ці можна пражыць шчасліва, калі так і не знайшоў агульную мову з талентам?
— Я ўпэўнены, што існуе шмат таленавітых людзей, якія так і не знайшлі «прымірэння». Яны так і пражываюць усё жыццё. Не думаю, што гэта канец. Не веру ў існаванне толькі, умоўна, чорнага і белага. Акрамя іх ёсць яшчэ шмат адценняў і іншыя колеры. І, на мой погляд, чалавек не можа любіць толькі адну справу. Напрыклад, акрамя музыкі, мне падабаецца жартаваць. Чаму б не стаць стэндаперам, так? Але бываюць выпадкі, калі чалавек не знайшоў кампрамісу і пайшоў у справу, якая яму не падабаецца. Вось тады страшна. Мне здаецца, надыдзе момант, калі ён пачне вінаваціць сябе.
У Антона ёсць яшчэ адзін дар —...
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №2…
Міхась Мурза
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА



