Падарожжа па-за часам

Рубрыка: Экалогія

Думаеце, куды б паехаць з сям’ёй ці сябрамі прэч ад гарадской мітусні? Гадзіна на машыне ад сталіцы — і час запавольваецца, а паветра становіцца адчувальным на смак. Я распавяду пра добры дзённы маршрут, які не пакіне вас абыякавымі.

Часам самыя значныя сустрэчы адбываюцца ў самых нязмушаных абставінах. У студэнцкія гады, калі сэрца прагнула новых гарызонтаў, я далучылася да ўніверсітэцкага турклуба і шмат з кім пазнаёмілася. Сярод маіх новых знаёмых быў і Дзяніс, чалавек неверагоднага таленту складаць маршруты. І вось зусім нядаўна ён прапанаваў выправіцца ўсім у вандроўку: скарыць экалагічныя сцежкі, якія ўваходзяць у склад заказніка «Налібоцкі». А каб наталіць нашу прагу да гістарычных скарбаў, Дзяніс празорліва праклаў маршрут праз Любчу з яе велічным замкам радзівілавых часоў і праз рэшткі сядзібы Шчорсы. Новая вандроўка абяцала быць сапраўдным дыялогам з аднадумцамі, прыродай, гісторыяй.

Экалагічная сцежка «Белакорац» 

Выязджаць трэба з Мінска па Гродзенскай трасе М-6, ехаць прыкладна 80 км. Стартуем адсюль. Працягласць пешай дарогі: 1,3 км (кальцавы маршрут). Прыкладны час шпацыру: 40-60 хвілін у павольным тэмпе. Шлях кароткі, але вельмі маляўнічы. Праходзіць праз сасновы лес, абсталяваны інфармацыйнымі стэндамі і зручнымі драўлянымі насціламі для адпачынку. Маршрут быў створаны па прынцыпах поўнай інклюзіўнасці. Шырокая дарожка з гранітнай крошкі дазваляе бесперашкодна шпацыраваць людзям з асаблівымі патрэбамі і бацькам з немаўлятамі, а ўся інфармацыя пра мясцовую флору і фаўну даступная тактыльна. Гэта ўзорны прыклад таго, як прырода становіцца адкрытай і безбар’ернай для ўсіх ахвотнікаў.

Адсюль мы выязджаем у наступную кропку. Забаўна, але ў машыне знік інтэрнэт і вясёлая песенька пра каханне, якую мы ўпрошвалі паставіць Дзяніса, круцілася разоў 10.

У заказніку «Налібоцкі» ўсё зроблена акурат для людзей! Захацелі ды замовілі экскурсію. Плануеце застацца з начлегам?  Можна ўзяць напракат турыстычны намёт і дыванок. А для тых, хто любіць круціць педалі, ёсць выдатная навіна: у пушчы можна ўзяць напракат ровар і даследаваць яе сцежкі самастойна! Дарэчы, пасля доўгага шпацыру няма нічога лепшага, чым адпачыць душой і целам. Для гэтага тут можна арандаваць сапраўдную лазню!

Экалагічная сцежка «Сябрынскае скрыжаванне»

Так мы даехалі да другой кропкі...

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №2…

Ганна БЕЛАЯ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА