Рагнеда: тры імені, тры жыцці і адна Радзіма

Рубрыка: Ім раіла Афіна

Каля 960 года ў замку пры зліцці Заходняй Дзвіны і Палаты́ нарадзілася дзяўчынка. Яе бацька быў полацкім князем Рагвалодам. У сям’і акрамя князёўны былі два сыны, але іх імёны, як і імя маці, да нас не дайшлі. Дачку бацькі назвалі Рагнедай.

Пра дзяцінства Полацкай князёўны практычна нічога невядома. Яе «летапісная» гісторыя пачынаецца ў шлюбным узросце, калі да Рагнеды пасваталіся два браты, уладары магутных княстваў на поўнач і поўдзень ад Полацка. Найбольш падрабязна распавядае пра жыццё Рагнеды Лаўрэнцьеўскі летапіс XIV стагоддзя.         Згодна з ім яна была абвешчана нявестай Вялікага князя кіеўскага, маладога і прыгожага Яраполка Святаславіча, якога Рагнеда магла б пакахаць, аднак выйсці замуж яна не паспела. Яраполк меў двух братоў — Алега і Уладзіміра. Другі адыграе асноўную ролю ў жыцці на той момант 14-гадовай дзяўчыны. Ён, князь наўгародскі, таксама паслаў сваіх сватоў у Полацк — прасіць рукі Рагнеды. Святаславічы імкнуліся атрымаць не толькі каханне маладой князёўны, але і моцнага паплечніка ў асобе Полацкага княства для барацьбы адзін з адным.

І, прыбыўшы ў Полацк, паслы Уладзіміра пачулі ад Рагнеды такі адказ: «Не! Не хачу разуць рабыніча, а Яраполка хачу!» —     адным з тагачасных шлюбных абрадаў быў такі, пры якім жонка разувала мужа ў знак пакоры. Такі адказ прыніжаў маці Уладзіміра — Малушу. Як дачка пераможанага драўлянскага князя, яна лічылася нявольніцай пры двары княгіні Вольгі і была толькі неафіцыйнай жонкай Святаслава. Гэта моцна абразіла князя і брата Малушы Дабрыню, які быў наўгародскім ваяводам (таксама ёсць меркаванне, што менавіта ён быў прататыпам багатыра Дабрыні). Наступны раз ён прыйдзе да Рагвалода не з багатымі падарункамі за дачку, а са зброяй і войскам.

З аднаго боку Уладзімір помсціў за абразу, а з другога — не хацеў пакідаць у тыле магутны Полацк. Ён выступіў у паход, разбіў войска Рагвалода і захапіў горад. Сам горад быў спалены і разбураны. Да болю яскравае апісанне гэтых трагічных падзей, паланення Рагнеды і забойства яе сям’і ёсць у аповесці Кастуся Тарасава «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Уладзімір супраць волі зрабіў князёўну сваёй жонкай і даў ёй новае імя — Гарыслава. У гэтым жа годзе ён здзейсніў паход на...

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №3…

Арсеній ГРОДА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА